29 красавiка 2024, панядзелак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА: Напад на Украіну - пагроза міру ва ўсёй Еўропе

11
НАТА: Напад на Украіну - пагроза міру ва ўсёй Еўропе

Андэрс Фог Расмусэн заклікаў расейскае кіраўніцтва не прадпрымаць ніякіх дзеянняў, якія могуць справакаваць эскалацыю канфлікту

НАТА расцаніла атрыманы расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным ад сенатараў дазвол на ўвод войскаў ва Украіну, як пагрозу міру ва ўсёй Еўропе. Пра гэта ў нядзелю 2 сакавіка, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на кіраўніка альянсу Андэрса Фога Расмусэна.

З ягоных слоў, дзеянні Расеі ідуць уразрэз з прынцыпамі ААН. Расмусэн заклікаў расейскае кіраўніцтва не праводзіць ніякіх дзеянняў, якія могуць справакаваць эскалацыю канфлікту. З ягоных слоў, усе бакі павінны неадкладна прыняць меры для ўрэгулявання сітуацыі, якая склалася, піша Lenta.ru.

Раней з асуджэннем дзеянняў расейскіх уладаў выступіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. У тэлефоннай размове ён папярэдзіў Пуціна, што ўвод войскаў ва Украіну прывядзе да эканамічнай і палітычнай ізаляцыі Расеі. Акрамя таго, ЗША прыпынілі падрыхтоўку да саміту краін «вялікай васьмёркі», які павінен прайсці ў Сочы на пачатку чэрвеня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках