7 траўня 2024, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Пялевін: Для Расеі Украіна - не дзяржава, а тэрыторыя

14
Віктар Пялевін: Для Расеі Украіна - не дзяржава, а тэрыторыя

Вядомы пісьменнік патлумачыў, чаму расейскія СМІ ўпарта гавораць «на Украіне» замест «ва Украіне».

Пра гэта Віктар Пялевін напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Вось ужо на працягу многіх гадоў у стужках каментароў і на форумах тысяч сайтаў не сціхаюць спрэчкі пра тое, як правільна пісаць і казаць: «на Украіне» або «ва Украіне»? На самой справе адказ на гэтае спрэчнае пытанне вельмі просты і лёгка даказваецца, - піша ён. - Параўнайце: «на тэрыторыі Украіны», «у дзяржаве Украіна».

Так як ніхто не ўжывае словазлучэння на дзяржаве або на краіне, то няма ніякіх прычын ужываць і словазлучэнне «на Украіне». Такім чынам, заўсёды, калі гаворка ідзе пра дзяржаву Украіна, трэба пісаць і казаць толькі «ва Украіне».

Тое, што ў расейскіх слоўніках да гэтага часу застаецца нормай словазлучэнне на Украіне толькі даказвае непаважлівае стаўленне расейскіх уладаў да незалежнасці Украіны, якія да гэтага часу лічаць Украіну не дзяржавай, а тэрыторыяй».

Нагадаем, расейскі пісьменнік Віктар Пялевін публічна падтрымаў Майдан і сабраў больш за 100 анекдотаў пра сітуацыю ва Украіне ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках