7 траўня 2024, aўторак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску дапамога па беспрацоўі - каля 120 тысяч рублёў

12
У Менску дапамога па беспрацоўі - каля 120 тысяч рублёў

У студзені-лютым гэтага года дапамогу па беспрацоўі атрымлівалі 1455 чалавек.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 лютага 2014 года склала 18 548, у тым ліку для рабочых - 13 352.

Па дадзеных камітэта па працы, занятасці і сацабароне Менгарвыканкама, за два месяцы гэтага года па дапамогу ў пошуках працы да іх звярнуліся 4512 чалавек, з іх 3388 былі беспрацоўнымі. У выніку на працу - пастаянную або часовую працу - уладкована 1288 чалавек, 18 беспрацоўных знайшлі пастаянную працу, а 15 - атрымалі фінансавую падтрымку для арганізацыі бізнесу.

98 чалавек прайшлі перападрыхтоўку, інфармацыяй пра яе цікавіліся 2148 чалавек. У грамадскіх работах узялі ўдзел 412 чалавек, у тым ліку 318 беспрацоўных, перадае БелаПАН.

Па дадзеных камітэта, на 1 студзеня 2014 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Менску былі: кіроўцы аўтамабіляў (736 вакансій), рабочыя па комплекснай уборцы (285), грузчыкі (205), муляры (559), кандуктары (167), маляры (256), прадаўцы (316), слесары-сантэхнікі (221), слесары-рамонтнікі (276), прыбіральшчыкі памяшканняў (493), швачкі (383), лекары (301), медсёстры (739), інжынеры (497).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках