6 траўня 2024, панядзелак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента: Расея прайграе канфрантацыю з ЕЗ

57
Прэзідэнт Еўрапарламента: Расея прайграе канфрантацыю з ЕЗ

Марцін Шульц папярэдзіў Расею аб наступствах агрэсіі ў дачыненні да Украіны.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку працягу анэксіі іншых тэрыторый Расею чакае маштабная эканамічная канфрантацыя з Еўразвязам, якую Масква прайграе. Пра гэта Марцін Шульц заявіў падчас саміту ЕЗ з удзелам 28 лідараў краін-членаў, якія сярод іншага абмяркоўваюць сітуацыю вакол Крыма, перадае УНІАН.

"Расея фактычна ўжо анэксавала Крым. ЕЗ павінен паслаць Расеі сігнал. Санкцыі павінны ўзмацніцца, калі мы хочам пазбегнуць ваеннага канфлікту, і я яшчэ нікога не сустракаў, хто хацеў бы ваеннага канфлікту. Але калі расейскі ўрад будзе і ў далейшым рабіць тое, што ён зрабіў у Крыме, то Расею будзе чакаць маштабная эканамічная канфрантацыя з Еўрапейскім Звязам, і мы ўбачым, што Расея прайграе", - сказаў Шульц.

"Трэба правесці "чырвоную лінію", і калі Расея яе пяройдзе - тады прыняць рашучыя меры. Мы ўжо падышлі да "чырвонай лініі", якую нельга пераходзіць... Але маем значнае парушэнне міжнародных нормаў Расеяй", - дадаў прэзідэнт Еўрапарламента.

Лідары ЕЗ пераважна схіляюцца зараз да ўвядзення другой фазы санкцый супраць Расеі, якія будуць уключаць пашырэнне спісу асоб, фінансавыя актывы якіх у ЕЗ будуць замарожаныя, і якім будзе забаронены ўезд у ЕЗ. Трэцяя фаза прадугледжвае шырокія эканамічныя санкцыі ЕЗ супраць Расеі.

Нагадаем, 18 сакавіка Уладзімір Пуцін папрасіў парламент прыняць у склад Расеі два новых суб'екта - Крым і Севастопаль. У той жа дзень у Крамлі Пуцін і нелегітымныя прадстаўнікі крымскай ўлады падпісалі дамову паміж РФ і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расею Крыма і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў. 20 сакавіка Дзяржаўная дума Расеі на пазачарговым пленарным пасяджэнні прыняла рашэнне аб анэксіі Крыма.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках