6 траўня 2024, панядзелак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахеджакава пра «радыёактыўны попел» Кісялёва: Гэта крымінальная справа чыстай вады

35
Ахеджакава пра «радыёактыўны попел» Кісялёва: Гэта крымінальная справа чыстай вады

Па словах актрысы, выказванні вядучага - гэта нават не экстрэмізм.

Знакамітая актрыса Лія Ахеджакава ў эфіры праграмы «Максимум мнений с Сакеном Аймурзаевым» на «Радио Вести» падзялілася сваімі думкамі з нагоды сітуацыі вакол украіна-расейскага канфлікту.

У размове з шэф-рэдактарам нашай радыёстанцыі Народная артыстка РФ выказала абурэнне заявай Дзмітрыя Кісялёва.

Нагадаем, вядучы тэлеканала Россия-1 у эфіры заявіў пра тое, што «Расея - адзіная краіна свету, здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел». Журналіст таксама намякнуў на тое, што Барак Абама сівее з-за тэлефонных размоў з Уладзімірам Пуціным.

«Гэта крымінальная справа чыстай вады! Нават не экстрэмізм, ёсць нейкія больш страшныя крымінальныя назвы», - сказала Ахеджакава.

А вось паводзіны ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме захапілі яе.

«У мяне яны такую павагу выклікаюць, ішлі на агонь і не адмаўляліся ад прысягі. Пры гэтым я ведаю, што яны там вельмі бедна жывуць. Але не здаліся…» - сказала актрыса.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках