6 траўня 2024, панядзелак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць украінскіх караблёў трымаюць абарону ў Крыме

40
Шэсць украінскіх караблёў трымаюць абарону ў Крыме

Адзін з іх - у Севастопалі, пяць - у бухце Данузлаў.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У Данузлаве не здаюцца 5 караблёў ВМС Украіны: «Канстанцін Альшанскі», «Кіраваград», «Чаркасы», «Чарнігаў», «Вінніца». У Севастопалі застаўся 1 карабель пад украінскім сцягам - «Славуціч».

У Феадосіі ўкраінскія марскія пяхотнікі з раніцы рыхтуюцца да перадыслакацыі на мацярык. Гэтыя падрыхтоўкі праводзяцца па ўзгадненні з Генштабам УС Украіны.

Найбольш складаная сітуацыя ў 36-й брыгадзе. Тут, па некаторых дадзеных, частка асабістага складу ўжо перайшла на бок акупантаў ці проста пакінула месца службы. Частка вайскоўцаў яшчэ трымаюцца», - піша Дзмітрый Тымчук.

Раней паведамлялася, што афіцэры 36-й брыгады ўкраінскай арміі ў Крыме ў пасёлку Перавальнае здалі зброю толькі часткова і што астатнія заяўляюць, што чакаюць рашэння Кіева да 21 сакавіка - хочуць да гэтай даты пачуць выразную пазіцыю ўкраінскага кіраўніцтва адносна перспектыў знаходжання ўкраінскіх войскаў у Крыме.

У той жа час асабісты склад 1-га батальёна марской пяхоты ВМС Украіны ў Феадосіі на агульным сходзе прыняў рашэнне стаяць за Украіну да апошняга матроса.

Раней расейскія акупанты штурмам захапілі карветы «Цярнопаль» і «Хмяльніцкі». Пры штурме выкарыстоўваліся светлашумавыя гранаты.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках