27 красавiка 2024, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу: Мы гатовыя да трэцяй фазы санкцый супраць Расеі

7
Барозу: Мы гатовыя да трэцяй фазы санкцый супраць Расеі

Санкцыі ахопяць усе сферы эканомікі Расеі.

Краіны Еўрапейскага Звяза хацелі б спадзявацца, што неабходнасці ў ёй не будзе, аднак гатовыя іх ужыць пры адпаведных умовах. Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэль Барозу ў аўторак у тэлевізійным інтэрв'ю агенцтву Bloomberg, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Мы занялі вельмі выразную пазіцыю: ЕЗ падтрымлівае Украіну і папярэджвае Расею, што яна заплаціць цяжкую цану, калі і далей будзе так сябе паводзіць", - заявіў ён. Жазэ Мануэль Барозу не ўдакладніў, што менавіта можа стаць падставай для трэцяй фазы санкцый.

"Для мяне як старшыні Еўрапейскай Камісіі гэта азначае даручэнне падрыхтаваць варыянты дзеянняў, якія могуць быць запушчаныя ў выпадку працягу такіх паводзінаў Расеі. Я асабіста б хацеў спадзявацца, што мы не дойдзем да гэтай фазы, але гатовыя да яе", - растлумачыў ён.

Трэцяя фаза, паводле яго слоў, уключае санкцыі ў дачыненні да шырокага круга эканамічных пытанняў, пры гэтым ні адна сфера эканомікі не выключаная апрыёры з гэтых варыянтаў.

"Еўрапейская эканоміка адчувае сябе сёння значна лепш, чым раней. Еўразона сёння - гэта прастора стабільнасці. У еўра моцныя пазіцыі ў параўнанні з іншымі валютамі. Вядома, наш эканамічны рост не такі ўражлівы, як у іншых частках свету, але мы бачым, што наша эканоміка здаравее", - адзначыў ён.

"Вядома, калі вы гатовыя прыняць палітычнае рашэнне, вы павінны быць гатовыя да яго наступстваў. У дыскусіі на Еўрапейскай радзе ўсе 28 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ясна сказалі, што ў выпадку неабходнасці гатовыя заплаціць сваю цану за тое, каб міжнароднае права паважалі хоць бы ў Еўропе, мы не хочам паўтарэння падобных сцэнароў у іншых еўрапейскіх рэгіёнах", - падкрэсліў старшыня Еўракамісіі.

"На самой справе, Украіна хацела асацыявацца з Еўропай, з-за чаго ўсё і пачалося. Быў ціск з боку Масквы, каб Украіна не вельмі зблізілася з ЕЗ. Мы бачылі тысячы і тысячы людзей, якія размахвалі еўрапейскімі сцягамі, таму што яны хацелі быць бліжэй да Еўрапейскага Звяза, нашых агульных каштоўнасцяў. Мы маральна абавязаныя прадэманстраваць нашу падтрымку Украіне, і я ўпэўнены, што краіны ЕЗ зробяць гэта, калі спатрэбіцца", - сказаў Барозу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках