28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна правядзе шматнацыянальныя ваенныя вучэнні (Відэа, анлайн)

9
Украіна правядзе шматнацыянальныя ваенныя вучэнні (Відэа, анлайн)

Вярхоўная Рада шукае адказ на агрэсію Расеі.

У Вярхоўнай Радзе Украіны, якая пачала сёння раніцай працу, зарэгістраваны праект закона «Аб адабрэнні рашэння прэзідэнта Украіны аб допуску падраздзяленняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных вучэннях».

Адпаведны дакумент №4561 ўнёс в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, паведамляюць «Комментарии».

Аўтар дакумента прапануе дапусціць падраздзяленні ўзброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе для ўдзелу ва ўкраінска-польскіх вучэннях авіяцыйных падраздзяленняў на ўзроўні эскадрылляў, украінска-польскіх вучэннях падраздзяленняў ваеннай паліцыі «Правапарадак-2014», украінска-амерыканскіх вучэннях «Рэпід Трайдэнт-2014», украінска-польскіх вучэннях авіяцыйных падраздзяленняў «Бяспечнае неба-2014», украінска-амерыканскіх вучэннях «Сі Брыз-2014», шматнацыянальных вучэннях «Светлая лавіна-2014», шматнацыянальных вучэннях горна-пяхотных падраздзяленняў «Карпаты-2014», украінска-малдаўска-румынскіх вучэннях механізаваных падраздзяленняў «Поўдзень-2014».

Згодна з праектам пастановы, закон павінен уступіць у сілу пасля прыняцця з дня яго апублікавання.

Фота: golos.com.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках