27 красавiка 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да галадоўкі на бабруйскім заводзе далучыліся новыя рабочыя

5
Да галадоўкі на бабруйскім заводзе далучыліся новыя рабочыя

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў другі дзень працягваецца папераджальная галадоўка сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ).

Як распавёў «Салідарнасці» лідар пяршоўкі Міхаіл Кавалькоў, акцыю падтрымалі яшчэ чатыры работнікі прадпрыемства і на дадзены момант колькасць галадоўнікаў складае 9 чалавек.

Па словах Кавалькова, адміністрацыя завода па-ранейшаму не рэагуе на галадоўку.

- Магчыма, у адміністрацыі лічаць, што, ідучы на перамовы з намі, яны праяўляюць слабасць. Я ж лічу, што гэта было б праявай мудрасці. Яны павінны разумець, што на галадоўцы мы не спынімся. Што ёсць і больш непрыемныя формы пратэсту.

Лідар пяршоўкі распавёў, што некаторых з галадоўнікаў выклікалі на размовы. У прыватнасці, інжынер па тэхніцы бяспекі цікавіўся, ці самі галадоўнікі прынялі такое рашэнне, ці ўсведамляюць яны небяспеку працы каля станка ў такім стане.

Міхаіл Кавалькоў у цэлым задаволены ходам акцыі:

- Цяпер ніхто не скажа: глядзіце - Кавалькоў адзін галадае, грошы адпрацоўвае. Са мной галадаюць шараговыя рабочыя, якія самі вырашылі так паступіць.

Нагадаем, што прычынай галадоўкі работнікаў Бабруйскага завода стала дыскрымінацыя Свабоднага прафсаюза. Яшчэ ў студзені Міхаіл Кавалькоў запатрабаваў у адміністрацыі спыніць пераследы актывістаў і пачаць перамовы з прафсаюзнай пяршоўкі для выпрацоўкі і заключэння калектыўнай дамовы. Адміністрацыя завода адказала гатоўнасцю пачаць перамовы, але потым запатрабавала перарэгістрацыі ячэйкі СПБ у сувязі з рэарганізацыяй прадпрыемства з РУВП у ААТ. Па словах Кавалькова, пры гэтым кіраўніцтва завода адмовілася вылучыць пяршоўцы памяшканне для рэгістрацыі юрыдычнага адрасу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках