28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прасоўвае танкі на поўнач Крыму

29

Да мяжы паўвыспы з мацерыковай Украінай вязуць цяжкую тэхніку.

У напрамку на поўнач Крыму рухаецца калона з 10 тралаў РФ, на якіх перавозяць танкі Т-64б са складу 36-й брыгады берагавой абароны (сяло Перавальнае). «Калона ідзе ў суправаджэнні аўто ДАІ і ВАІ (вайсковая аўтамабільная інспекцыя)», - паведаміў кіраўнік крымскага медыя-цэнтра Мінабароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Ён таксама дадае, што ў бок Сімферопаля ў раёне населенага пункта Гвардзейскага рухаецца калона з 50 адзінак вайсковай тэхнікі РФ.

У калоне ёсць БТР, бронемашыны «Тыгр», палівазапраўшчыкі і аўто з асабістым складам.

24 сакавіка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці заўважылі тэхніку 12 танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі, якую лічаць «элітай» расейскіх сухапутных войскаў, за тое, што яна рэгулярна бярэ ўдзел у вайсковых парадах на Чырвонай плошчы.

Сёння на аб'язной Белгарада бачылі больш за 25 штурмавых верталётаў Мі-24.

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны паведамляюць, што на ўкраінска-расейскай мяжы назіраюцца асобныя выпадкі правакацый з боку расейскіх агрэсараў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках