4 траўня 2024, Субота, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

13-гадовы школьнік атруціўся спайсам

25
13-гадовы школьнік атруціўся спайсам

У Маладзечна 13-гадовы школьнік трапіў у рэанімацыю пасля ўжывання спайса.

У школе, дзе вучыўся хлопчык, пасля гэтага здарэння дзецям перасталі дазваляць выходзіць падчас урокаў, паведаміў "Региональной газете" адзін з вучняў.

Тыдзень таму ў рэанімацыю дзіцячай бальніцы Маладзечна з падазрэннем на атручванне наркотыкам паступіў 13-гадовы падлетак.

Пасля школы ён разам з сябрам накіроўваўся дадому. Па дарозе яны спыніліся, хлопчык з'еў сумесь і страціў прытомнасць. Яго сябар, спалохаўшыся, выклікаў "хуткую" і паклікаў на дапамогу настаўнікаў, распавялі ў РАУС.

Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. Медыкі правялі ўсе неабходныя аналізы, але высветліць склад рэчыва, якім атруціўся школьнік, так і не ўдалося.

Падлетак суткі праляжаў у рэанімацыі, затым яго перавялі ў педыятрычнае аддзяленне і хутка адпусцілі дадому.

Загадчык дзіцячай бальніцы Сяргей Рылаў адзначае, што гэта першы выпадак. Раней такое здаралася, але, як і цяпер, пацвердзіць, што гэта было менавіта наркатычнае атручэнне, не змаглі. Склад рэчыва заставаўся невядомым, да гэтага часу яго не сустракалі.

З такім выпадкам начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Зміцер Сухоцкі сустракаецца ўпершыню. У такім юным узросце наркатычнага атручвання раней не здаралася. І хоць дакладна вызначыць рэчыва не атрымалася, эксперты мяркуюць, што гэта быў менавіта спайс.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках