4 траўня 2024, Субота, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генасамблея ААН: Крымскі «рэферэндум» - незаконны

92
Генасамблея ААН: Крымскі «рэферэндум» - незаконны

Афіцыйная дэлегацыя Беларусі падтрымала расейскую акупацыю Крыму.

Генеральная асамблея ААН прызнала незаконным рэферэндум у Крыме. За гэтую пастанову прагаласавалі 100 краін.

Такім чынам, ААН фактычна не прызнала далучэнне Крыму да Расеі.

Супраць прагаласавалі 11 чальцоў ААН. Пазіцыю Расеі ў гэтым пытанні падтрымалі Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Сірыя, Судан, Зімбабвэ, Венесуэла і Нікарагуа.

Характэрны спіс краін, якія наважылі ўстрымацца. Туды ўвайшлі ўсе арганізатары BRICS - Бразілія, ПАР, Кітай, Індыя. Пастанавілі ўстрымацца таксама Афганістан, Казахстан, Алжыр, В'етнам, Егіпет і Узбекістан і г.д. - агулам 58 краін.

Шэраг удзельнікаў Генасамблеі наважыў і зусім не галасаваць (Таджыкістан, Туркменістан, Кыргызстан, Ізраіль, Сербія).

Нагадаем, раней дыктатар Лукашэнка прызнаў Крым тэрыторыяй Расеі.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках