4 траўня 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 беларусаў сфатаграфаваліся супраць вайны

4

Ініцыятарам фотапраекта «Галерэя Свету» стаў беларускі фатограф Аляксандр Жарнасек.

Удзел у ім узялі ўжо больш за 70 чалавек. Мэта праекта - паказаць людзей, якія выступаюць супраць вайны, піша «Наша Нiва».

Сярод удзельнікаў - прадусар Уладзімір Максімкаў, музыка Сяргей Пукст, паэтка Валерыя Кустава.

«Мне заўсёды хацелася бачыць сваіх сяброў і суайчыннікаў у добрым настроі - з усмешкай, я заўсёды хацеў, каб людзі вакол казалі пра каханне, пра свае жаданні, робячы гэта адкрыта, радасна і непасрэдна», - кажа фатограф.

Сёння, паводле слоў Аляксандра Жарнасека, у гушчы негатыўных падзей, гвалту, людзі забыліся, што такое дзіцячая непасрэднасць, радасць.

«Мы назіраем за ўсімі няшчасцямі, але ў нас няма магчымасці неяк паўплываць на палітычныя і эканамічныя працэсы, няма магчымасці рэагаваць на гвалт і канфрантацыю, акрамя як «упадабаць» чарговую навіну ў сацсетках. Сапраўды, што ж мы можам зрабіць? Бо аб'ектыўна - нічога. Вось у мяне і з'явілася ідэя зрабіць галерэю партрэтаў пазітыўных людзей, маіх сяброў і іх сяброў, у якіх будзе магчымасць сказаць і паказаць сваё самае мірнае жаданне ўсім свеце», - прадаўжае аўтар праекта.

У праекце ўзялі ўдзел людзі з розных слаёў грамадства: бізнэсоўцы, мадэлі, паэты, музыкі, акторы, лекары, электрыкі. Некаторыя ахвотныя прыходзяць цэлымі сем'ямі. Кожны ўдзельнік сваімі эмоцыямі і словамі паказвае, што ён супраць вайны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках