8 траўня 2024, Серада, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Лукашэнку на сустрэчу з Турчынавым мог паслаць Пуцін

18
Раман Якаўлеўскі: Лукашэнку на сустрэчу з Турчынавым мог паслаць Пуцін

Адной з мэтаў сённяшняй сустрэчы з боку беларускага дыктатара магла быць выведка.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«Я не ўпэўнены, што гэта ёсць самастойны крок з боку Лукашэнкі. Я не выключаю, што гэта Пуцін паслаў яго ў разведку. Тут бачыцца мэта - прамацаць пульс сённяшняга Кіева напярэдадні магчымай расейскай інтэрвенцыі. Пра тое, што яна не выключана, кажа і амерыканская выведка, ды і іншыя крыніцы. Напрыклад, той жа Марчук, былы ўкраінскі прэм'ер, былы міністр абароны, першы кіраўнік Службы бяспекі Украіны. Ён казаў, што ёсць усе дадзеныя выведкі, што Расея можа ў бліжэйшыя дні ўварвацца ва Украіну».

Раман Якаўлеўскі не лічыць, што Лукашэнка можа выканаць ролю міратворца паміж Масквой і Кіевам.

«На маю думку, каб стаць сапраўдным міратворцам, абавязкова патрэбны давер да такой асобы ўсіх бакоў. І ў гэтым выпадку гэта не толькі Масква і Кіеў, а яшчэ і Захад. А пра які давер да кіраўніка беларускай дзяржавы можа ісці гаворка на Захадзе?

Я, шчыра кажучы, баюся, каб зноў не адбылося нешта дрэннае. Глядзіце, Лукашэнка ў час мясцовых выбараў у Беларусі пазначыў сваю пазіцыю адносна Крыму. Што было далей? Кіеў адклікаў свайго амбасадара для кансультацый. Лукашэнка дае інтэрв'ю Шустэру. Беларусь пры галасаванні ў ААН падтрымала Расею, у той час як той жа Казахстан устрымаўся. Што далей - МЗС Украіны выказала шкадаванне з такой пазіцыі афіцыйнага Менска. Цяпер я думаю, а што будзе далей пасля сённяшняй сустрэчы», - сказаў Раман Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках