3 траўня 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Beast: Майдан расстрэльвалі байцы «Альфы»

17
The Daily Beast: Майдан расстрэльвалі байцы «Альфы»

Бойня на Майдане была ажыццёўленая па замове рэжыму Януковіча.

Амерыканскае выданне The Daily Beast апублікавала фота сілавікоў, якія ў двары СБУ ў Кіеве рыхтаваліся да супрацьстаяння з удзельнікамі пратэстных акцый у цэнтры сталіцы Украіны, піша "Украинская правда".

"Фотаздымкі і 90 гігабайт відэаматэрыялаў падалі пераканаўчыя доказы, што бойня на Майдане была сапраўды ажыццёўленая па замове прарасейскага рэжыму Януковіча... Але гэта не перашкодзіла Крамлю арганізаваць свой уласны аповяд пра падзеі", - адзначае выданне.

Раніцай 20 лютага ў двары СБУ ў Кіеве былі заўважаныя дзесяткі людзей, многія з якіх прадстаўлялі падраздзяленне "Альфа", экіпіяваныя бронекамізэлькамі, шлемамі, боепрыпасамі і снайперскімі вінтоўкамі, а таксама мадыфікаванымі АК. У некаторых з іх - аскепкавыя гранаты. Усё гэта не прызначана для барацьбы з беспарадкамі, падкрэсліваюць эксперты.

Таксама мяркуючы па фатаграфіях, многія з членаў "Альфы" мелі жоўтыя ці белыя нарукаўныя павязкі, і перад тым, як пакінуць тэрыторыю СБУ, апранаюць балаклавы.

Як вядома, падраздзяленне "Альфа" налічвае каля 200 членаў, аднак нягледзячы на гэта, удзельнікі падзей з боку сілавікоў на Майдане 18-20 лютага да гэтага часу не ўстаноўленыя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках