3 траўня 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх чыноўнікаў у загадным парадку адправяць на адпачынак у Крым

28
Расейскіх чыноўнікаў у загадным парадку адправяць на адпачынак у Крым

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў разлічвае, што турыстычная плынь у Крым у гэтым годзе будзе падтрыманая за кошт супрацоўнікаў дзяржустаноў.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Сімферопалі, піша c-inform.info.

Мядзведзеў падкрэсліў, што турызм - гэта не проста даходны артыкул бюджэту, «гэта залог росквіту паўвострава».

Ён звярнуўся да ўсіх кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў і дзяржкампаній даць «сваім супрацоўнікам магчымасць правесці адпачынак менавіта ў Крыме».

«Упэўнены, што многія нашы грамадзяне зноўку адкрыюць для сябе і чыстае мора, і ўнікальную прыроду, і, вядома, гасціннасць крымчан», - сказаў на заканчэнне Мядзведзеў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках