6 траўня 2024, панядзелак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР запусціла яшчэ сем ракет

26
КНДР запусціла яшчэ сем ракет

Паўночная Карэя ажыццявіла запуск сямі ракет малой далёкасці.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

Па словах прадстаўніка міністэрства, тры ракеты малой далёкасці былі запушчаныя непадалёк ад горада Вонсан на паўднёва-усходнім узбярэжжы краіны ў 06.00 (00.00 па менскім часе). Ракеты ўпалі ў мора, праляцеўшы каля 55 кіламетраў у паўночна-усходнім кірунку. Яшчэ чатыры ракеты былі выпушчаныя ў перыяд з 16.17 да 17.07 (10.17 - 11.07 па менскім часе). Далёкасць палёту гэтых ракет склала каля 155 кіламетраў.

На мінулым тыдні стала вядома, што КНДР ажыццявіла запуск чатырох ракет малой далёкасці. У панядзелак СМІ са спасылкай на міністэрства абароны Паўднёвай Карэі паведамілі, што яшчэ дзве ракеты малой далёкасці былі запушчаныя з тэрыторыі КНДР у кірунку паўночна-усходу.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках