6 траўня 2024, панядзелак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

29 крымскіх сем'яў прымуць у Львове

29 крымскіх сем'яў прымуць у Львове

29 крымскіх сем'яў гатовыя прыехаць на Львоўшчыну для часовага пражывання.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Львоўскай абласной рады, перадае ТСН.

Увогуле, плануюць прыбыць у рэгіён 105 чалавек, з якіх 45 - дзеці.

«У цяперашні час з Крыма выехалі 20 людзей з мэтай часовага пражывання на Львоўшчыне. З іх восем дарослых і 12 дзяцей. Гэта жыхары Сімферопаля, Севастопаля, Ялты, Керчы, Джанкоя. Заўтра яны прыбудуць у Львоў каля 14.00», - інфармуе прэс-служба.

Дзеці, якія прыбудуць на Львоўшчыну, будуць праходзіць навучанне. «Сваю згоду прымаць жыхароў Крыма таксама заявілі кіраўнікі гасцініц і санаторыяў, курортных гарадоў Трускаўца і Моршына, пасёлкаў Сходніца, Няміраў і іншых населеных пунктаў Львоўскай вобласці», - заявілі ў аблрадзе.

Фота: city-adm.lviv.ua

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках