6 траўня 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы выдаць Украіне крэдыт у €6 мільярдаў

15
ЕЗ гатовы выдаць Украіне крэдыт у €6 мільярдаў

Еўразвяз абяцае выгадныя адсоткавыя стаўкі.

Пра гэта паведаміла кіраўніца камісіі па замежных справах парламента Францыі. Элізабэт Гігу заяўляе, што ЕЗ гатовы выдзеліць Украіне пазыку ў суме больш за 6 млрд еўра, піша «Сёння».

«Тыя прапановы, якія ўжо сёння агучваліся, у прыватнасці - пазыка ў суме больш за 6 млрд еўра з боку Еўрапейскага Звязу з выгаднымі адсоткавымі стаўкамі і дапамога з боку МВФ на падтрымку плацежнага балансу, - ужо бліжэйшым часам дазволяць збалансаваць эканамічную сітуацыю ва Украіне», - сказала дэпутат.

Раней дзяржсакратар ЗША Джон Кэры абвясціў аб гарантыях па крэдытах на 1 мільярд даляраў тэхнічнай дапамогі для Украіны. Акрамя іншага, ён паведаміў, што ЗША гатовыя аказаць дапамогу Цэнтрабанку Украіны, а таксама Міністэрству фінансаў, каб дапамагчы апошнім справіцца з эканамічнымі выклікамі і перамагчы карупцыю ў краіне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках