2 траўня 2024, Чацвер, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме выкралі бізнесмена, які назваў Пуціна вар'ятам

12

У Сімферопалі выкралі і збілі кіеўскага прадпрымальніка і вядомага грамадскага дзеяча Генадзя Балашова.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў журналіст тэлеканала СТБ Аляксей Сімакоў, перадае Цензор.НЕТ.

«Сустрэў толькі на запраўцы Генадзя Балашова. Яго выкралі ў Сімферопалі, цэлы дзень вазілі з мяшком на галаве і білі. Забралі тэлефон, пашпарт і грошы. Звязаліся з яго таварышам. Зараз паедзе ў Кіеў», - напісаў журналіст.

Раней было апублікавана відэа, дзе Балашова ў Сімферопалі б'е ў твар невядомы з чырвонай павязкай на рукаве з надпісам «Дружыннік ВР Крым».

У апошнім відэа Балашова, размешчаным на канале YouTube і азагалоўленым «Я рускамоўны! Пуцін, пайшоў прэч!», прадпрымальнік заклікае не развязваць братазабойчую вайну і не страляць у рускіх салдат. «Гэта маладыя пацаны, якіх шалёны Пуцін кінуў, як падстаўку для таго, каб у іх стралялі. Ён іх выкарыстоўвае, каб з нашага боку, з украінскага, пачуліся хоць нейкія стрэлы. Каб была падстава для ўвядзення вялікіх войскаў», - заяўляе Балашоў. Ён таксама выказвае здагадку, што Пуціна трэба лячыць, таму што «ён, як і Януковіч, з'ехаў з глузду ад грошай».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках