28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Межыгор'е» хочуць аддаць дзецям

15
«Межыгор'е» хочуць аддаць дзецям

Рэзідэнцыю Януковіча можна выкарыстоўваць для адпачынку грамадзян і рэабілітацыі дзяцей пасля медыцынскай дапамогі ў бальніцы «Ахматдэт».

Адпаведны праект пастановы аб мэтавым выкарыстанні маёмаснага комплексу адпачынку «Пушча-Водзіца» ўрочышча «Межыгор'е» зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе.

Пра гэта паведамілі ў кансалтынгавай кампаніі «Дэ Факта», піша gazeta.ua.

Акрамя таго, плануецца даручыць ураду, іншым органам дзяржаўнай улады і «Ахматдэту» на працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу гэтай пастановы забяспечыць стварэнне і функцыянаванне Цэнтра адпачынку грамадзян «Межыгор'е» і Цэнтра рэабілітацыі дзяцей «Ахматдэт» на тэрыторыі «Межыгор'я».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках