28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайпер Сярожа са спецназу ССА Расеі выкладвае «Вконтакте» свае крымскія фота

46

Чарговы доказ незаконнай прысутнасці расейскіх салдат у Крыме знайшлі блогеры.

Расейскі кантрактнік Сяргей Максімаў заходзіў на сваю старонку ўчора, 5 сакавіка 2014 года, у 19.43. Скрыншот зроблены і апублікаваны ўкраінскім грамадскім актывістам Віталём Уманцом.

Як сведчыць кэш «Яндэкса», у ноч з 5 на 6 сакавіка 2014 года Сяргей спачатку выдаліў крымскі антураж, але ўсё астатняе не крануў. Прайшло яшчэ трохі часу, салдату далі сур'ёзны наганяй і ён тут жа перайменаваўся ў Антона Грачова. Яшчэ паўгадзіны і старонка нібы выпарылася, піша блогер dm-dobriy.

Хлопец аднекуль з Самары. Яшчэ нядаўна вельмі актыўна шукаў працу. Шукаў, шукаў і... вырашыў уладкавацца ў кантору забойцаў-прафесіяналаў.

Месца службы - асобная брыгада спецыяльнага прызначэння 346, якая ўваходзіць у склад расейскай Паўднёвай ваеннай акругі (па старой класіфікацыі - гэта спецназ ГРУ Генштаба Расеі). Пасля фармавання па сутнасці новай расейскай спецслужбы - Сіл спецыяльных аперацый (ССА), куды сабраныя лепш знаўцы сваёй справы з Мінабароны, ФСБ і МУС, па дакументах падраздзяленне значыцца як 346 асобны выведвальны батальён унутраных войскаў МУС РФ. Таму ў якасці афіцыйнага сайта на першапачатковай старонцы Максімава паказваўся дамен mvd.ru.

Пра службу ў ССА байцам казаць забаронена. Афіцыйна яны міліцэйскае падраздзяленне. Калі высновы верныя, то гэта в/ч 31681 горада Прахладны Кабардзіна-Балкарыі, фармаванне якой было арганізавана на базе в/ч 11659 пасёлка Сцяпны Аксайскага раёна Растоўскай вобласці. Там знаходзіцца спецыяльна створаны трэнінгавы цэнтр ССА для горных выведнікаў і снайпераў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках