27 красавiка 2024, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легенда «Альфы» - расейскаму спецназу: Спыніце катастрофу

23

Першы кіраўнік спецпадраздзялення СБУ «Альфа» Васіль Крутаў звярнуўся да расейскіх калегаў.

Відэа звароту выкладзена на сэрвісе YouTube.

«Як былы камандзір падраздзялення ўкраінскага спецназа я звяртаюся да маіх калег з Расеі, да якіх я адчуваю цёплыя пачуцці і сярод якіх у мяне шмат сяброў і баявых таварышаў. Мае баявыя сябры, я заклікаю Вас не дапусціць фатальнай гістарычнай памылкі і зрабіць усё, каб не перайсці апошнюю рысу.

Хто, як не вы, разумее згубнасць гэтага кроку, хто, як не вы, разумееце, што чакае ўсіх нас у выніку менавіта такога крывавага сцэнара. Хто, як не вы, здольныя надаць новы сэнс словам вядомай песні «Ці хочуць рускія вайны?» Таму прашу вас, мае дарагія сябры, прыкласці ўсе намаганні для прадухілення катастрофы, каб усім нам потым не прыйшлося горка пакутаваць ад жудасных наступстваў, у выпадку, калі ўсё ж такі катастрофа здарыцца.

Я не з'яўляюся сябрам ніводнай палітычнай партыі і звяртаюся да Вас, як патрыёт сваёй Айчыны і чалавек, які любіць Расею. Упэўнены, што тыя праблемы, якія ўзніклі, магчыма не так хутка як хацелася б, але ўсё ж могуць быць вырашаныя шляхам палітычнага дыялогу і перамоваў. Таму заклікаю абодва бакі супрацьстаяння да стрыманасці і максімальнай вытрымкі», - заявіў ён.

Васіль Крутаў - доктар юрыдычных навук, прафесар, генерал-лейтэнант СБУ ў запасе. У органах дзяржаўнай бяспекі - з 1977 года. У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам кіраўніка аднаго з падраздзяленняў спецназа КДБ СССР - групы «Альфа», а ў 1994 годзе - першым кіраўніком спецназа СБУ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках