28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плюсы і мінусы пешага памежнага перахода ў Кузніцы

3
Плюсы і мінусы пешага памежнага перахода ў Кузніцы

На што варта звярнуць увагу, перасякаючы мяжу пешшу на пераходзе Кузніца-Брузгі.

З 1 студзеня мяжу ў гэтым месцы можна перасякаць пешшу. Карэспандэнты сайта polsha24.com вырашылі праверыць, як працуе дадзены пераход пасля двух месяцаў c моманту адкрыцця.

Пасля абеду ў пятніцу накіроўваемся на мяжу. Асобная брамка і дарожка прызначаная для пешых. Для праверкі дакументаў ёсць спецыяльнае памяшканне, дзе цёпла і чыста. Польскі бок мы прайшлі дзесьці за 15 хвілін.

Далей было толькі горш. Беларусь не апынулася такой добразычлівай да сваіх жа грамадзян. Па-першае, трэба атрымаць дазвол на праходжанне мяжы ў выглядзе талончыка. Атрымаць аказалася яго не так і проста. Памежнікі чамусьці абслугоўвалі з вялікім энтузіязмам легкавікі і фуры. А ўпусціць адразу шэсць чалавек ім не хацелася. Горача на вуліцы не было, і, пераканаўшыся ў тым, што мы парадкам намёрзліся, памежнік вырашыў упусціць чацвярых. Тут застаецца загадкай тое, чаму яму было складана ўпусціць усіх. Нам прыйшлося чакаць зноў. З'явіліся іншыя жыхары Гродна. А стаялі мы каля шлагбаўма хвілін 30 за нейкім квіточкам.

Па-другое, калі на польскім баку ёсць асобны пешы пераход, то на беларускім яго няма. Усе, хто едзе на машыне ці ідзе пешшу, абслугоўваюцца ў адным месцы. Самыя «прасунутыя» бізнес-турысты спачатку ідуць і займаюць чаргу на дагляд багажу, а толькі потым вяртаюцца да праверкі пашпартоў.

Здавалася, што горш ужо і не прыдумаеш, але не тут-то было. Па-трэцяе, пешы калідор для праверкі сумак жудасны. Чырвоны канал - адзін чалавек, зялёны - 30. Вядома ж, хапала і такіх грамадзян, якія са спакойным тварам і вядомай фразай «мне займалі» шукалі сваіх нібыта знаёмых. Людзі з вялікім баўлам таксама ідуць праз зялёны канал. На пытанне, ці можна задэклараваць толькі скрынку гарбаты і ісці на чырвоны канал, памежнік сцвярджальна паківаў галавой. Праўда, ён не паабяцаў, што нас такім чынам хутчэй абслужаць. Апынуўшыся ўрэшце ў Беларусі, цяжка не звярнуць увагу на тое, колькі жадаючых аўтастопам імкнуцца дабрацца да горада.

Нагадаем, адкрыццё пешага руху на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі стаў магчымым дзякуючы польскай грамадзкай ініцыятыве «Пешаходныя памежныя пераходы». У выніку на ўсіх аўтамабільных пераходах з Беларуссю будзе дазволены пешаходны рух. У цяперашні час ідзе рэканструкцыя аўтаперахода ў Полаўцах (з беларускага боку Пясчатка) на поўдні Падляшскага ваяводства - там рух пешаходаў і веласіпедыстаў пачнецца ў 2015 годзе. У пачатку восені Падляшскі ваявода таксама абвясціў тэндэр на прыстасаванне да пешаходнага руху пераходу ў Баброўніках (Бераставіца) на трасе Беласток-Ваўкавыск.

Фота: Прэс-служба Мытнага камітэта ў Беластоку

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках