28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГПУ завяла яшчэ дзве крымінальныя справы супраць Януковіча

6
ГПУ завяла яшчэ дзве крымінальныя справы супраць Януковіча

Генеральная пракуратура Украіны распачала дзве крымінальныя справы ў дачыненні да экс-прэзідэнта за спробы захопу дзяржаўнай улады.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГПУ, паведамляе РБК.

"Генеральнай пракуратурай Украіны ў Адзіным рэестры дасудовых расследаванняў зарэгістраваная крымінальная справа паводле факту злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.109 Крымінальнага кодэкса Украіны (дзеянні, накіраваныя на змяненне або зрынанне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады)", - гаворыцца ў паведамленні.

Устаноўлена, што 27 лютага 2014 года ў сродках масавай інфармацыі з'явілася афіцыйная заява Януковіча, у якой ён назваў сябе дзейным Прэзідэнтам Украіны і папрасіў улады Расейскай Федэрацыі забяспечыць ягоную бяспеку ад дзеянняў экстрэмістаў.

"Разам з тым, праз сродкі масавай інфармацыі распаўсюджаны ўказ №90/2014 ад 27.02.2014 года аўтарства вышэйзгаданай асобы. У дакуменце ўказана аб правядзенні ва Украіне вайсковага перавароту, у выніку чаго стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Украіны пераносіцца ў г.Севастопаль. Таксама ў Севастопаль пераносяцца Міністэрства замежных спраў і Нацыянальны банк Украіны. Акрамя гэтага ва ўказе гаворыцца аб неабходнасці здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на аднаўленне паўнамоцтваў і ўлады Януковіча. Вышэйзгаданы зварот сведчыць аб публічных закліках грамадзяніна Януковіча да захопу дзяржаўнай улады ва Украіне", - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках