28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Дыктатары выкарыстоўваюць спорт у брудных мэтах

11
Віталь Рымашэўскі: Дыктатары выкарыстоўваюць спорт у брудных мэтах

У Захаду яшчэ застаўся час, каб адмяніць ЧС у Менску і паказаць праўдзівыя каштоўнасці сваёй палітыкі.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы прапанову еўрадэпутата Мігальскага яшчэ раз разгледзець пытанне адмены ЧС па хакеі ў Менску.

«Безумоўна, такія вялікія спартыўныя спаборніцтвы, якія праходзяць на тэрыторыі аўтарытарных краін, робяць рэкламу і ўмацоўваюць дыктатарскія рэжымы. У дадзеным выпадку рэжымы Пуціна і Лукашэнкі. На жаль, нягледзячы на ўсе дэкларацыі Міжнароднай федэрацыі хакея, Міжнароднага алімпійскага камітэта і гэтак далей, гэтыя і іншыя спартыўныя асацыяцыі сталі інструментам для заробку велізарных грашовых сродкі і рэкламы, а заходнія палітыкі па сутнасці страцілі кантроль над тым, што адбываецца сёння ў спорце.

Сёння спорт часцяком выкарыстоўваюцца ў брудных мэтах. Нягледзячы на тое, што міжнародныя спартыўныя арганізацыі кажуць пра сваю апалітычнасць, дэ-факта яны спрыяюць пашырэнню аўтарытарызму і дыктатуры ва ўсім свеце, прымаючы рашэнне аб правядзенні гульняў і чэмпіянатаў у такіх краінах. Такім чынам яны саўдзельнічаюць у таптанні правоў чалавека. Гэта таксама тычыцца фактаў збіцця людзей за тое, што яны прыходзілі заўзець з нацыянальнай сімволікай», - адзначыў ён.

Палітык лічыць, што МФХ наўрад ці ўжо адменіць правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, але паспрабаваць нейкім чынам паўплываць на хакейныя зборныя можна.

«Адмена ЧС была б магутным ударам па рэпутацыі Лукашэнкі, а для Менска і часткова для Масквы стала б сігналам таго, што намеры Захаду ў барацьбе за дэмакратыю ў нашых краінах дастаткова сур'ёзныя. Сённяшняя акупацыя частцы Украіны таксама з'яўляецца выклікам здольнасці еўрапейскай супольнасці змагацца не толькі за дэмакратыю, але і за бяспеку нават сваіх грамадзян. Бо вайна ва Украіне - гэта вайна, якая адбываецца літаральна на межах з ЕЗ. Таму тое, як будуць паводзіць сябе еўрапейскія палітыкі, безумоўна, з'яўляецца лакмусавай паперкай, якая пакажа той стан каштоўнасцяў, якія пераважаюць у еўрапейскай палітыцы», - перакананы Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі заявіў пра неабходнасць яшчэ раз разгледзець пытанне адмены ЧС па хакеі ў Менску.

«Сёння, калі Украіна стаіць на парозе вайны, а Уладзімір Пуцін пасылае войскі ў Крым, неабходна яшчэ раз разгледзець пытанне адмены Чэмпіянату свету па хакеі, які павінен прайсці ў траўні гэтага года ў Менску», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках