4 траўня 2024, Субота, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая чарга 3-й лініі метро ў Менску абыдзецца ў $1 мільярд

8
Першая чарга 3-й лініі метро ў Менску абыдзецца ў $1 мільярд

Будаўніцтва першай чаргі 3-й лініі менскага метро запатрабуе прыкладна 4 гады і інвестыцый у аб'ёме да 1 млрд. даляраў.

Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас, піша АФН.

У бягучым годзе Банк развіцця прадаставіць пад рэалізацыю гэтага праекта крэдытаванне ў аб'ёме 450 млрд. рублёў.

"У гэтым годзе прадугледжана фінансаванне ў аб'ёме Br450 млрд. Стаўка па крэдыце камфортная - 7,5% гадавых, крэдыт разлічаны да 15 гадоў", - заявіў Румас.

Першая чарга 3-й лініі метро з 4-х станцый створыць транспартны трохкутнік, які дазваляе разгрузіць адзіную перасадачную станцыю "Купалаўская" - "Кастрычніцкая". З адкрыццём новага ўчастка метро з'явяцца дадатковыя перасадкавыя вузлы "Фрунзенская" - "Юбілейная" і "Плошча Леніна" - "Вакзальная".

Усяго трэцяя лінія ўключае сем станцый: "Слуцкі Гасцінец" (скрыжаванне вул.Кіжаватага і вул. Каржанеўскага), "Немаршанскі Сад" (скрыжаванне вул.Кіжаватага і вул.Асіповіцкай), "Аэрадромная" (на тэрыторыі былога аэрапорта Менск-1), "Кавальская Слабада" (скрыжаванне вул.Жукоўскага і вул.Варанянскага), "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная Плошча".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках