4 траўня 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Еўропа здае найважнейшы гістарычны іспыт

8
Туск: Еўропа здае найважнейшы гістарычны іспыт

Кіраўнік урада Польшчы Дональд Туск лічыць апошнія падзеі ва Украіне вельмі важным гістарычным тэстам для Еўрапейскага звязу.

Пра гэта паведамляе РАР са спасылкай на сённяшні выступ Туска на пасяджэнні Еўрапейскай народнай партыі ў ірландскім Дубліне.

«Тое, што адбываецца цяпер за ўсходняй мяжой Еўропы, гэта не толькі ўсё большая пагроза з боку вялікага ўсходняга суседа Еўропы. Гэта перш за ўсё самы сапраўдны, самы глыбокі тэст якасці нашай супольнасці», - сказаў ён.

«Калі мы гаворым пра Еўропу і крызіс (эканамічны), які душыў Еўропу, то кажам перш за ўсё аб тым, чым з'яўляецца наша супольнасць. Калі дапамагаем Украіне, то на самай справе вызначаем па-новаму нашу еўрапейскую супольнасць», - адзначыў Туск.

Кіраўнік польскага ўраду заклікаў не ставіцца да падзеяў ва Украіне і мілітарысцкіх дзеянняў расейцаў у Крыме як да чагосьці такога, што адбываецца «за межамі нашых межаў».

«Тое, якім чынам ЕЗ будзе дзейнічаць у справе Украіны, адносна расейскай палітыкі ва Украіне, будзе на самой справе вызначаць тое, кім мы з'яўляемся», - сказаў ён.

Туск выказаў меркаванне, што ўчорашнія пастановы Рады Еўразвяза паказалі, што «Еўропа мае шанец здаць гэты найважнейшы гістарычны іспыт».

Ён адзначыў, што Рада Еўразвяза сваімі ўчарашнімі пастановамі ў справе крызісу ва Украіне пацвердзіла сілу еўрапейскай супольнасці.

«Калі справімся з уласнай слабасцю, няўпэўненасцю, то дапаможам Украіне і іншым, якія мараць аб такім эканамічным і палітычным парадку, як у Еўропе (...) Я рады, што ў кантэксце канфрантацыі ва Украіне Еўропа паказала: мы - супольнасць, верым у сэнс нашых каштоўнасцяў», - сказаў Туск.

Еўразвяз учора наважыў перапыніць перамовы з Расеяй у справе ўвядзення бязвізавага рэжыму і новага пагаднення аб супрацоўніцтве і прыгразіў санкцыямі за яе дзеянні ў Крыме, які з канца лютага дэ-факта практычна цалкам акупаваны расейскімі войскамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках