26 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвядуць санкцыі супраць Расеі ў выпадку краху перамоваў у Жэневе

21
ЗША ўвядуць санкцыі супраць Расеі ў выпадку краху перамоваў у Жэневе

Калі ЗША не ўбачаць расейскіх крокаў для дээскалацыі сітуацыі вакол Украіны, супраць Расеі будуць уведзеныя новыя санкцыі.

Улады ЗША правялі падрыхтоўку дадатковых санкцый у дачыненні да Расеі, але не збіраюцца іх уводзіць як мінімум да запланаваных на чацвер перамоваў у Жэневе аб Украіне, заявіла ў сераду, 16 красавіка, прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамента Мары Харф, піша zn.ua.

"Мы падрыхтавалі дадатковыя санкцыі. Не чакайце, што мы іх увядзем да заўтрашніх перамоваў. Але калі мы не ўбачым расейскіх крокаў для дээскалацыі, мы зробім дадатковыя захады, у тым ліку - санкцыі", - сказала яна на брыфінгу.

У чацвер у Жэневе пройдуць чатырохбаковыя перамовы аб сітуацыі ва Украіне з удзелам прадстаўнікоў ЗША, ЕЗ, Расеі і Украіны.

Харф заявіла, што Расея павінна распачаць шэраг неадкладных крокаў для дээскалацыі напружанасці ва Украіне.

"Калі казаць пра патрабаванні ЗША, то Расея павінна неадкладна адвесці свае войскі ад мяжы з Украінай і з Крыма, спыніць дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі, падрыў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама заклікаць сепаратысцкія групы спыніць правакацыйную дзейнасць", - сказала прадстаўніца Дзярждэпу.

Разам з тым яна паведаміла, што ў Вашынгтоне не маюць прэтэнзій да дзеянняў украінскіх уладаў.

"Яны (украінскія ўлады) ужо і так робяць тое, што, на нашу думку, яны і павінны рабіць", - сказала Харф.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках