26 красавiка 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні кроку назад

10
Ні кроку назад

На сметніку гісторыі ёсць месца для дактрыны і палітыкі Пуціна.

Крэмль Пуціна штурхае Расею ў бок адраджэння агрэсіўнай імпэрыі, дзе дэмакратыя з'яўляецца пацёмкінскай вёскай, дзе павінны верхаводзіць гвалт і хлусня. Таму Пуцін хоча знішчыць украінскую дзяржаву і дэмакратыю - каб мець магчымасць кіраваць Украінай як складнікам постсавецкай імперыі. Таму ён імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і сарваць травеньскія прэзідэнцкія выбары.

Украінскія ўлады з дзіўным спакоем рэагуюць на правакацыі пуцінскіх спецслужбаў. Гэтая стратэгія негвалтоўнага супраціву выклікае павагу.

Але гэта таксама выклікае неспакой. Здаровы сэнс і памяркоўнасць Кіева тлумачацца Крамлём як бяссілле і згоду на пуцінскую агрэсію. Сапраўды гэтак жа ўспрымаюцца разважлівыя і асцярожныя рэакцыі Еўрапейскага Звязу. Там, у Брусэлі, пераважае меркаванне, што сёння няма нічога горшага, чым вяртанне да халоднай вайны.

Але ёсць нешта горшае - гэта гарачая вайна. Палітыка Пуціна - опіум для расейскага народу, які павінен ачмураць расейцаў і прымушаць іх да паслушэнства. На шчасце, ёсць шмат выдатных людзей у гэтай краіне, якія не будуць ласыя да гэтага наркотыка.

Калі Нэвіл Чэмбэрлен у 1938 годзе вярнуўся з Мюнхэна з пасланнем да ангельцаў «Я прынёс вам мір на доўгі час», ён пачуў ад Уінстана Чэрчыля: «У нас быў выбар паміж вайной і ганьбай. Мы выбралі ганьбу, але атрымаем і вайну».

Гэты мудры брытанскі кансэрватар ведаў, да чаго прыводзіць палітыка саступак Гітлеру. Мы пра гэта памятаем. Палякі ды іншыя народы нашага рэгіёну не хочуць зноў быць у цені партрэтаў правадыра, нават калі замест Сталіна ці Брэжнева гэта будуць партрэты падпалкоўніка КГБ.

Сёння вызначаюцца лёсу нашай часткі свету. Маўклівая згода не скончыцца для Пуціна Крымам - цяпер мы назіраем за Данецкам і Луганскам, а потым будуць і іншыя краіны. Гэта вельмі небяспечна не толькі для нас, але і для Расеі ды расейцаў. Гэта паварот кола гісторыі на цэлыя стагоддзі.

Пасіўнасць Захаду будзе азначаць перамогу духу Мюнхэна з 1938 года і Ялты з 1945 года. Сёння Пуцін і ягоная брыгада павінны разумець, што агрэсія супраць Украіны будзе для іх больш дарагая, чым адмова ад яе. Захад пасіўна назіраў, як душылі Вугоршчыну ў 1956 годзе і Чэхаславаччыну ў 1968 годзе. Ён адцураўся пасіўнасцю толькі пасля савецкай агрэсіі супраць Афганістана. Тады Брэжнеў быў спынены, а ягоная дактрына прызямлілася на сметніку гісторыі.

Там таксама ёсць месца для дактрыны і палітыкі Пуціна.

Адам Міхнік, галоўны рэдактар выдання Gazeta Wyborcza, пераклад - charter97.org.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках