26 красавiка 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца спрабаваў збегчы пасля наезду на жанчыну на прыпынку ў Менску

10

ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Панчанкі і Фёдарава ў Менску.

Mazda 626 вылецела на прыпынак і зачапіла прысутную там жанчыну. Са слядоў відаць, што затым аўтамабіль вярнуўся на праезную частку і спыніўся прыкладна ў 30 мэтрах ад месца ўдару. Як пішуць відавочцы, кіроўца беспаспяхова спрабаваў з'ехаць, але яго затрымаў нейкі мужчына, паведамляе onliner.by.

Аварыя адбылася прыкладна а 06:50 раніцы. Мяркуючы з усяго, пры павароце кіроўца Mazda не ўкіраваў, самаход занесла, і ён апынулася на прыпынку.

«За стырном нібыта не зусім дарослы хлопец, таксама хада дзіўная была. На прыпынку збіў жанчыну ці закрануў, яна ляжала на асфальце, пазней узнялася і хадзіла», - паведаміў сведка здарэння.

Відавочца таксама сказаў, што кіроўца спрабаваў з'ехаць, але, здаецца, у аўтамабілі заблакаванае кола.

«Пазней ён выйшаў агледзець самаход, да яго падышоў нейкі мужчына, прытрымаў яго, а пасля саўгануў у галаву», - дадаў ён.

У ДАІ Фрунзенскага раёна пацвердзілі факт ДТЗ, удакладніўшы, што ў гэты момант кіроўца знаходзіцца на медаглядзе. «Жыццю пацярпелай жанчыны нічога не пагражае», - дадалі інспектары.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках