Уладзімір Клічко: Расейцы не ўбачаць двубой з Ліпаі праз прапаганду
7- 20.04.2014, 10:32
- 13,907
Фанаты бокса ў Расеі не ўбачаць бой 26 красавіка.
Чэмпіён свету паводле версій IBF, WBA, WBO і IBO ў суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко 26 красавіка ў двубоі з аўстралійцам Алексам Ліпаі будзе чарговым разам бараніць свае тытулы. На сваёй старонцы ў Twitter баксёр паведаміў, што чэмпіёнскі матч наўрад убачаць гледачы з Расеі.
"Фанаты бокса ў Расеі не ўбачаць мой бой 26 красавіка на ТВ. Лепш, каб спорт яднаў, а не падзяляў нашы народы, як цяперашняя прапаганда", - напісаў украінец.
Ці звязана гэта з пастановай расейскіх улад - не ўдакладняецца.
Нагадаем, надоечы баксёр звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з заклікам спыніць агрэсію супраць Украіны.
Бой адбудзецца 26 красавіка ў Обэрхаўзэне (Нямеччына).