30 красавiка 2024, aўторак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Redfoo: З Азаранка ажэнімся няхутка, гэта сур'ёзны крок

7
Redfoo: З Азаранка ажэнімся няхутка, гэта сур'ёзны крок

Музыка распавёў пра стасункі з беларускай тэнісісткай.

17 красавіка ў эфіры радыёстанцыі "2Day" адбылася невялікая размова з выканаўцам Redfoo. Журналісты спыталі, ці хутка адбудзецца яго вяселле з тэнісісткай Вікторыяй Азаранка. Музыка адказаў, што пакуль не, піша "Прессбол".

- Давай пагаворым пра тваё асабістае жыццё...

- У нашым асабістым жыцці ўсё выдатна. Вы ведаеце, мы з Вікай зараз тут у Сіднэі, і яна ўвесь час дае мне парады: "ты павінен зрабіць так...", "ты павінен зрабіць перапынак...". І гэта крута!

- Яна прыходзіць з табой на праслухоўванні?

- Так.

- Цудоўна. Вікторыя Азаранка - 4 ракетка свету і яна цяпер з табой на "Х-фактары". Ёй падабаецца "Х-фактар"?

- Так, ёй вельмі падабаецца. Скажу па сакрэце, яна сама хоча ўзяць удзел у праслухоўванні.

- Калі вяселле?

- Гэта вельмі важны дзень у жыцці мужчыны. Жыццё халасцяка заканчваецца назаўжды.

- Так ці хутка вы ажэніцеся?

- Не, пакуль не! Гэта вельмі сур'ёзны крок.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках