30 красавiка 2024, aўторак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты на Вялікдзень патрабавалі «ўваскрашэння дэмакратыі» ў Венесуэле (Відэа)

2

Прыхільнікі апазіцыі выйшлі ў Вялікдзень на вуліцы Каракаса.

Акцыі пратэсту супраць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, які адзначае сваю першую гадавіну ва ўладзе, працягваюцца ў краіне ўжо больш за два месяцы. Маніфестанты прайшлі маршам да штаб-кватэры ААН у Каракасе. На шляху, па святочнай традыцыі, спалілі пудзіла Іуды, убранае на гэты раз у маску Мадура, паведамляе тэлеканал Euronews.

«Гэта спаленне Іуды сімвалізуе канец цэлай эпохі, - кажа адна з удзельніц дэманстрацыі. - Канец болю маці, якія бачаць раны сыноў, якія змагаюцца за магчымасць мець лепшую будучыню. Гэта канец дыктатуры спадара Мадура».

Пратэстныя выступленні ў Венесуэле выкліканыя цяжкім эканамічным становішчам, у прыватнасці, імклівай інфляцыяй, гадавы ўзровень якой вырас амаль да 60%, а таксама дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. З пачатку лютага ў ходзе сутыкненняў загінулі больш за 40 чалавек, каля 600 атрымалі раненні, сотні арыштаваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках