30 красавiка 2024, aўторак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З гарсавета Новагродаўкі сарвалі сцяг сепаратыстаў (Відэа)

8

Трое мужчын знялі з будынка гарсавета Новагродаўкі ў Данецкай вобласці сцяг «данецкай рэспублікі».

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Капри».

«Калі Новагродаўская гарадская ўлада не хоча выконваць закон аб дзяржаўным сцягу Украіны, дзе сказана, што на дзяржустановах павінен вісець толькі дзяржаўны сцяг Украіны, і іншага сцяга не павінна тут вісець, то мы, дэпутаты гарадскога савета, будзем выконваць гэты закон, і будзем здымаць гэты сцяг невядомай рэспублікі», - заявіў Аляксандр Балінаў, дэпутат Новагродаўскага гарадскога савета.

Пасля гэтага мужчыны прыставілі лесвіцу да сцяны, на якой былі замацаваныя сцягі Украіны і «данецкай рэспублікі», і з крыкам «адна адзіная саборная Украіна!» сарвалі сцяг сепаратыстаў.

У далейшым дэпутаты плануюць напісаць «адпаведную заяву» і забралі сцяг як рэчавы доказ.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках