30 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат УДАРу: пятля на шыі Пуціна пачынае сціскацца

1
Дэпутат УДАРу: пятля на шыі Пуціна пачынае сціскацца

Расейская эканоміка не вытрымае заходніх санкцый.

Пра гэта ў каментары для Gordonua.com заявіў народны дэпутат ад партыі УДАР Віктар Чумак.

"Тая пятля, якая накінутая на шыю Расеі і Пуціна ў выглядзе санкцый і ізаляцыі, пачынае ціснуць. Яны выдатна разумеюць, што калі гэтая пятля будзе працягваць сціскацца, то праз 6-7 месяцаў усе ляжа. З вайной яны пачакаюць", - упэўнены дэпутат.

Палітык лічыць, што цяпер Расея вядзе актыўную інфармацыйную вайну, асноўная мэта якой - запалохаць саміх расейцаў.

"Цяпер вядзецца вайна карцінак. Кожны робіць сваю карцінку і з яе потым будуе дзяржаўную палітыку. Расейская карцінка робіцца для расейцаў. Не папалохаць нас, таму што нас палохаць няма чым, мы ўсё разумеем. Ім трэба палохаць расейцаў рэвалюцыяй і "Правым сектарам". Ім трэба апраўданне ў вачах расейцаў разгону дэманстрацый у Маскве і Піцеры. А для гэтай мэты самае лепшае поле - гэта поле суседняй краіны. Пуцін у такім выпадку атрымлівае патрэбную карцінку ў Расеі, адначасова расхістваючы сітуацыю ва Украіне", - лічыць Чумак.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Фота: unian.net

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках