30 красавiка 2024, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенец стварыў скульптуру зубра з двух «Жыгулёў»

9

Гэта ўжо другі зубр, сабраны жыхаром вёскі Азёры, што пад Гродна, Раманам.

Першы экземпляр з'ехаў у Італію - зацікаўлены замежнік набыў арыгінальную handmade-скульптуру за 9,5 тысячы. «Другі зубр атрымаўся буйней, - распавёў onliner.by майстар. - На яго стварэнне сышло прыкладна тры гады. Я хачу, каб мая праца на гэты раз засталася ў нашай краіне. Таму знізіў кошт да $8 тысяч».

«Памер скульптуры амаль ідэнтычны натуральнай велічыні жывёлы: 1,7 метра ў велічыню, 2,5 метра ў даўжыню, - удакладніў Раман. - Важыць зубр паўтары тоны. Ён цалкам складаецца з металічных дэталяў і запчастак да аўтамабіляў: амартызатары, спружыны, рысоры, розныя дэталі падвескі аўтамабіляў, дэталі счаплення. Валасы, напрыклад, зробленыя з распушчанага троса. Выкарыстоўваліся дэталі айчыннага аўтапрама - «Жыгулёў». У зубры прыкладна дзве такія машыны».

«Пакуль прыязджаюць толькі паглядзець, прадметных прапановаў да гэтага часу не паступала», - прызнаўся мужчына.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках