30 красавiка 2024, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Полацка пратэстуюць супраць закрыцця школы

5

Жыхары Полацка пачалі збор подпісаў пад петыцыяй з просьбай не закрываць сярэднюю школу №13, размешчаную ў мікрараёне Ноўка.

Адкрыты ліст у Полацкі райвыканкам склала маці адной са школьніц Кацярына Папялкоўская. Збор подпісаў ідзе на партале грамадскіх ініцыятыў Change.org.

«Усе дзеці з раёна Ноўка, а таксама некаторыя з раёна Громы і з бліжэйшых вёсак ходзяць у гэтую школу. Школа цалкам абсталяваная. Трохпавярховы будынак у добрым стане, 103 чалавекі навучаюцца. Бо мала дзяцей у класе гэта не дрэнна. У 1 класе напрыклад 14 чалавек. Першы клас адзін. Адпаведна шмат увагі надаецца дзецям, з такіх школ звычайна выходзяць больш эрудзіраваныя дзеці. Мая дачка таксама ходзіць у 1 клас у гэтай школе - недалёка ад месца жыхарства, выдатны стадыён за школай. Мы жывем у гэтым раёне, яшчэ мы, бацькі, вучыліся ў гэтай школе. Мы не хочам вазіць сваіх маленькіх дзяцей у цэнтр горада або на Аэрадром, дзе каля 5 першых класаў, і ў класе па 23 чалавекі!

Для нас важна, каб нашы дзеці хадзілі ў гэтую школу», - гаворыцца ў звароце да мясцовых уладаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках