30 красавiка 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі стварылі самы хуткасны ліфт у свеце

4

Прылада здольная развіваць хуткасць да 72 кіламетраў за гадзіну.

Супрацоўнікі японскай кампаніі Hitachi заявілі, што ўсталююць у адным з кітайскіх хмарачосаў самы хуткі ў свеце ліфт, які можа развіваць хуткасць да 72 кіламетраў за гадзіну, паведамляе Deccan Chronicle.

Удакладняецца, што такі ліфт замовілі ўладальнікі 111-павярховага міжнароднага фінансавага цэнтра ў Гуанчжоў. Вышыня гэтага будынка складае 530 метраў. Ён будзе здадзены ў эксплуатацыю ў 2016 годзе. Мяркуецца, што гэты хмарачос будзе самым высокім бізнес-цэнтрам Гуанчжоў. У ім, акрамя офісаў, будуць знаходзіцца гатэль і кватэры, піша bfm.ru.

Ліфт, які даставяць у Кітай, здольны падымацца на вышыню 440 метраў, гэта значыць з першага да 95 паверха. Такая паездка зойме ўсяго 43 секунды. Hitachi плануе ўсталяваць у кітайскім хмарачосе усяго 95 ліфтаў, у тым ліку два суперхуткасных і больш павольныя машыны такія, як двухпавярховыя ліфты.

Самы хуткі ліфт у свеце абсталяваны спецыяльна распрацаваным для яго рухавіком з пастаянным магнітам. Гэта новая прылада мае маленькія памеры, але вялікую прадукцыйнасць. У ліфце таксама ўсталяваная тармазная сістэма, якая здольная прадухіліць моцны ўдар у выпадку выхаду механізму з ладу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках