30 красавiка 2024, aўторак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місіі АБСЕ ўдалося трапіць у Славянск

2
Місіі АБСЕ ўдалося трапіць у Славянск

Прадстаўнікам місіі АБСЕ ўдалося трапіць у Славянск.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на аднаго з назіральнікаў.

Цяпер прадстаўнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў межах сваіх паўнамоцтваў высвятляюць абставіны перастрэлкі, якая адбылася паблізу горада ў ноч на нядзелю і ў выніку якой загінулі па меншай меры тры чалавекі.

Раней прадстаўнікі місіі заявілі, што Жэнеўскія дамовы пакуль дакладна выконвае толькі адзін зацікаўлены бок - Украіна. Спецыялісты арганізацыі не змаглі пацвердзіць інфармацыю аб вызваленні шэрагу захопленых раней сепаратыстамі ва ўсходняй Украіне адміністрацыйных будынкаў.

Яны таксама зафіксавалі ва Украіне працу "замежных кансультантаў", якія аказваюць уплыў на дзеянні сепаратыстаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках