30 красавiка 2024, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зацверджаны графік ЦТ: запіс пачнецца з 2 траўня

1

Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2014 годзе.

Усе іспыты традыцыйна будуць пачынацца ў 11.00.

Запісацца на цэнтралізаванае тэставанне можна будзе ў ВНУ з 2 траўня па 1 чэрвеня ўключна, паведамляе БелТА.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні па вучэбных прадметах у рэзервовы дзень - з 27 чэрвеня па 1 ліпеня. Дата правядзення цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах у рэзервовы дзень - 5 ліпеня (субота). Пунктам правядзення ЦТ па ўсіх навучальных прадметах у рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пералiк устаноў адукацыі, якія забяспечваюць рэгістрацыю абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ па вучэбных прадметах: па Менску - Акадэмія кіравання пры прэзідэнце, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмія МУС, Ваенная акадэмія, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА", Менскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Менскі дзяржаўны гандлёвы каледж, Менскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж, Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі (філіял "Індустрыяльна-педагагічны каледж"), БІП - інстытут правазнаўства, Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, Інстытут сучасных ведаў, Менскі інстытут кіравання і Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва.

У Гродзенскай вобласці рэгістрацыю будуць весці - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (сумесна з Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам), Лідскі каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж.

У Брэсцкай вобласці - Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (сумесна з Баранавіцкім тэхналагічным каледжам Белкаапсаюза) і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

У Віцебскай вобласці - Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У Гомельскай вобласці - Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж, Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі.

У Магілёўскай вобласці - Беларуска-Расейскі ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж, Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж і Бабруйскі філіял БДЭУ.

У Менскай вобласці - Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж і Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж.

Для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень неабходна будзе прайсці рэгістрацыю ў адным з ВНУ - Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-Расейскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце або Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках