30 красавiка 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памеры дзіцячых дапамог абяцаюць павысіць

9
Памеры дзіцячых дапамог абяцаюць павысіць

Памеры дзіцячых дапамог у Беларусі павысяць з траўня бягучага года.

Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна сёння ў ходзе прамой тэлефоннай лініі і online-прыёму, перадае БелТА.

Міністр нагадала, што пераразлік памераў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, праводзіцца штоквартальна. Чарговае павышэнне дапамог чакаецца з 1 траўня гэтага года ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Узрастуць дапамогі па цяжарнасці і родах; на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў; на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ; па доглядзе за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.

"Зыходзячы з сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за першы квартал 2014 года, з улікам паказчыкаў яе росту будзе праводзіцца пераразлік дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў", - праінфармавала Мар'яна Шчоткіна.

У студзені-красавіку гэтага года сярэднямесячны памер дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў павялічыўся на 28,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, ён склаў Br2 млн 75,9 тыс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках