30 красавiка 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты могуць адабраць у братоў Клічко крымскую нерухомасць

11
Акупанты могуць адабраць у братоў Клічко крымскую нерухомасць

У братоў Клічко могуць забраць дамы ў Лівадыі.

Эксперт Грамадскай палаты РФ, старшыня камітэта Грамадскай палаты ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Павел Пажыгайла ўсумніўся ў законнасці пабудоў братоў Клічко на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму паблізу Лівадыі.

Пра гэта паведамляе «Крым-інформ».

«Сёння цэлы шэраг помнікаў знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і ў большасці выпадкаў іх уладальнікі жывуць у Кіеве, - адзначыў Пажыгайла, адказваючы на пытанне журналістаў. - Многія з іх гэта проста ўкраінскія алігархі, якія валодаюць сёння велізарнай колькасцю помнікаў культурнай спадчыны ў Крыме. Клічко пабудавалі у 150 метрах ад Лівадыі свае два дамы і я не ведаю, наколькі гэта законна».

Ён нагадаў, што ўжо існуе акт пра мараторый на вылучэнне зямель і лічыць неабходным увесці мараторый на пераафармленне правоў уласнасці на аб'екты культурнай спадчыны, «уключаючы права ўласнасці на зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў іх веданні».

Аднак, перш, з ягоных слоў, неабходна правесці адпаведныя даследаванні, у тым ліку, сумесна з юрыстамі.

Пажыгайла паведаміў, што чальцы Грамадскай палаты ўжо сустракаліся ў Крыме з віцэ-прэм'ерам Ларысай Панасюк, «якая курыруе культурную спадчыну» і вызначылі сваю пазіцыю з гэтай нагоды.

«Цяпер наша задача - пракантраляваць, каб гэтае пытанне было развязана. Яно патрабуе нейкага юрыдычнага аналізу, - сказаў Пажыгайла. - Абяцалі, што гэты мараторый будзе ўведзены бліжэйшым часам».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках