30 красавiка 2024, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітынг на Данеччыне: «Ніякай Расеі нам не трэба»

3
Мітынг на Данеччыне: «Ніякай Расеі нам не трэба»

У Данецкай вобласці, у цэнтры горада Харцызск на плошчы перад Палацам культуры, недалёка ад захопленага сепаратыстамі будынка гарсавета прайшоў мітынг за адзінства Ўкраіны.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, са слоў удзельнікаў гэтага мітынгу, якіх сабралася амаль 400 чалавек, яны ўсе самаарганізаваліся і прыйшлі на плошчу з шматлікімі сцягамі Ўкраіны выказаць сваю пазіцыю і падтрымку адзінству краіны.

«Мы прыйшлі без усялякіх палітычных лозунгаў, ад моладзі да пенсіянераў, і многія выступалі і казалі, што нас даняла гэтая бандыцкая хеўра, якая сёння ходзіць і камандуе ўсімі, даняло тое, што можна сёння быць пабітым за ўкраінскую сімволіку», - сказалі жыхары Харцызска.

Удзельнікі мітынгу заявілі, што «ніякай Расеі нам не трэба, мы будзем тут жыць, ва Украіне». Таксама мітынгоўцы павязалі на адзенне ў выглядзе каснікоў жоўта-блакітныя стужачкі, расцягнулі вялікі сцяг Украіны памерам 4х2 метра і выпусцілі ў неба жоўтыя блакітныя паветраныя балонікі.

«Нават мінакі, спыняліся і крычалі «Слава Украіне!». Было шмат людзей з дзецьмі, людзі радаваліся, казалі, што яшчэ прыйдуць на такі мітынг», - распавялі ўдзельнікі акцыі ў Харцызску.

Таксама яны паведамілі, што на мітынгу ў прыхадня-сакратара Харцызскага гаррады гараджане запатрабавалі «тэрмінова павесіць сцяг Украіны над гарсаветам і зняць сцяг неіснуючай «Данецкай народнай рэспублікі» запатрабавалі вывесіць нацыянальны сцяг, або сысці ў адстаўку».

Акрамя таго, вядоўца мітынгу казаў, што «некалькі разоў тэлефанаваў народнаму дэпутату «рэгіяналу» Уладзіславу Лук'янаву, «той абяцаў быць на мітынгу, але так і не з'явіўся».

13 красавіка ў Данецкай вобласці ў горадзе Харцызску без якога-небудзь супраціву быў захоплены будынак гарадской рады, узняты сцяг «Данецкай народнай рэспублікі», а на прыступках гэтага будынка народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзіслаў Лук'янаў заклікаў мітынгоўцаў да федэралізацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках