29 красавiка 2024, панядзелак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць луганскіх сепаратыстаў распачалі крымінальную справу

5
Супраць луганскіх сепаратыстаў распачалі крымінальную справу

Праваахоўныя органы пачалі вытворчасць у дачыненні да луганскіх сепаратыстаў за дзеянні, накіраваныя на звяржэнне канстытуцыйнага ладу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры Луганскай вобласці.

Як гаворыцца ў паведамленні, пракурор Луганскай вобласці Сяргей Стось заклікаў жыхароў рэгіёну не парушаць закон, перадае УНІАН.

«Паважаныя жыхары Луганскай вобласці, падзеі, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне, нясуць у сабе пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, захаванню іх канстытуцыйных правоў і пагражаюць нацыянальнай бяспецы і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - адзначыў пракурор.

Ён падкрэсліў, што права на мірныя сходы грамадзянам Украіны гарантавана арт. 39 Канстытуцыі Украіны, арт. 11 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод і арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Разам з тым, Асноўным законам Украіны (арт. 39) прадугледжана, што пра правядзенне мітынгаў, сходаў, шэсцяў і дэманстрацый загадзя паведамляецца органам улады або органам мясцовага самакіравання. Такіх дзеянняў арганізатарамі мітынгаў здзейснена не было.

Акрамя таго, адзначыў Стось, апошнія распаўсюджваюць заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны, у прыватнасці, да федэралізацыі і абвяшчэння так званай «Луганскай народнай рэспублікі».

Пракурор адзначае, што ў адпаведнасці з артыкулам 2 Канстытуцыі Украіны, Украіна з'яўляецца ўнітарнай дзяржавай, а яе тэрыторыя ў існуючых межах з'яўляецца цэласнай і недатыкальнай. Пытанні аб змене тэрыторыі Украіны вырашаюцца выключна на ўсеўкраінскім рэферэндуме, які прызначаецца Вярхоўнай Радай Украіны.

Пракурор звярнуўся да ўсіх жыхароў Луганскай вобласці з перасцярогай не паддавацца на правакацыйныя заклікі - такія дзеянні супярэчаць патрабаванням Закона i цягнуць за сабой крымінальную адказнасць.

Стось у чарговы раз заклікаў актывістаў рэалізоўваць свае канстытуцыйныя правы на мірныя сходы спосабам, вызначаным дзеючым заканадаўствам.

Паводле інфармацыі прэс-службы пракуратуры, выступленні ўдзельнікаў на мітынгах 21 красавіка 2014 года, іх сімволіка і заклікі кваліфікаваныя УСБУ ў Луганскай вобласці па ч. 2 арт. 109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўную змену або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады) і ч. 2 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Акрамя таго, ГУМВД Украіны ў Луганскай вобласці па фактах падзей, якія мелі месца на плошчы Леніна ў г. Рубежнае, распачатыя крымінальныя вытворчасці па прыкметах ч. 2 арт. 296 (хуліганства), ч. 2 арт. 345 (пагроза або гвалт у дачыненні да работніка праваахоўнага органа) і ч. 1 арт. 171 (перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў) ККУ.

Ход расследавання знаходзіцца на асабістым кантролі пракурора вобласці.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках