29 красавiка 2024, панядзелак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія заклікае Кітай націснуць на Расею

4
Германія заклікае Кітай націснуць на Расею

Германія выступіла з заклікам да Кітая садзейнічаць ва ўрэгуляванні крызісу вакол Украіны.

З такім заклікам звярнуўся да КНР міністр эканомікі ФРГ Зігмар Габрыэль, перадае DW.

Ён заклікаў Пекін скарыстацца сваімі кантактамі з Масквой.

Габрыэль паспрабуе абмеркаваць гэтую тэму на маючых адбыцца перамовах з прэм'ерам дзяржсавета КНР Лі Кэцянам.

"Вядома, мы папросім кітайцаў памятаць пра сваю вялікую адказнасць на сусветнай арэне і ўмешвацца ў канфлікты накшталт тых, якія мы зараз бачым у Еўропе паміж Украінай і Расеяй", - сказаў міністр.

Па словах Габрыэля, і Кітай, і Расея ў апошні час канстатуюць паляпшэнне двухбаковых стасункаў, і ён спадзяецца, што Пекін скарыстаецца гэтым, каб "растлумачыць Расеі неабходнасць павагі нормаў міжнароднага права і недатыкальнасці межаў".

Кітай павінен спрыяць запуску спарадкаванага міжнароднага перамоўнага працэсу з удзелам усіх бакоў, падкрэсліў нямецкі міністр.

Як вядома, Кітай да апошняга часу пазіцыянаваў сябе ў міжнародных канфліктах сінхронна з Расеяй.

Але ў сітуацыі расейскай агрэсіі супраць Украіны КНР заняла пазіцыю неўмяшання, пастаянна ўстрымліваючыся на галасаваннях ў ААН.

Фота: DPA

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках