29 красавiка 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Аб'яднаная Еўропа скончыць з энергетычным удушшам Расеі

2
Дональд Туск: Аб'яднаная Еўропа скончыць з энергетычным удушшам Расеі

Прэм'ер-міністр Польшчы заклікаў ЕЗ стварыць энергетычны саюз у процівагу РФ.

У артыкуле для The Financial Times пад назвай «Аб'яднаная Еўропа можа пакласці канец задушліваму энергетычнаму ціску» палітык адзначыў, што «энергетычны саюз азначаў бы вяртанне еўрапейскай садружнасці да яе каранёў», піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Туск падкрэсліў, што «незалежна ад таго, як будзе развівацца крызіс вакол Украіны, адзін урок ўжо відавочны: празмерная залежнасць ад расейскай энергіі робіць Еўропу слабай».

На думку польскага прэм'ера, дадзены саюз павінен грунтавацца на адзінай структуры, якая закупляла б газ для ўсіх 28 краін-членаў ЕЗ. Акрамя таго, ён лічыць, што Еўразвяз павінен аказаць да 75% фінансавай падтрымкі ў будаўніцтве газавых сховішчаў і трубаправодаў у краінах, якія найбольш залежныя ад «Газпрама».

Згодна з прапановай кіраўніка польскага ўрада, чацвёрты элемент прапанаванага саюза будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць існуючыя залежы выкапнёвага паліва ЕЗ, у тым ліку вугалю і сланцавага газу.

Наступным элементам энергасаюза было б, на думку Туска, падпісанне пагадненняў, якія прадугледжваюць закупку газу ў нееўрапейскіх экспарцёраў - такіх як, напрыклад, ЗША ці Аўстралія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках