8 траўня 2024, Серада, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жах для Пуціна

57
Жах для Пуціна

Пачатак паставак газу з ЗША ў Еўропу стане самым моцным ударам для Расеі.

Крэмль і далей можа гуляць у халодную вайну, ператвараючы Расею ў постсавецкі музей карупцыі пад адкрытым небам. Яго адзіным аргументам будзе атамная бомба, бо пра «газавую зброю» можна будзе забыцца, піша на старонках польскай газеты Rzeczpospolita дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Павел Залеўскі (пераклад - charter97.org).

Эпоха спакою пасля халоднай вайны падышла да канца. Расейская агрэсія ў Крыме азначае нешта большае, чым акупацыя паўвострава. Мэта Уладзіміра Пуціна больш, чым проста падпарадкаванне Украіны. Гаворка ідзе аб атрыманні Крамлём перавагі над Еўрапейскім звязам. Ён хоча раз'яднаць яго шантажом або подкупам асобных дзяржаў Саюза і тым самым атрымаць для сябе выгаду. Ці безабаронны Захад перад паслядоўнай палітыкай агрэсара? Нічога такоўскага.

Пагрозы і дэстабілізацыя

Некалькі гадоў назад экспэрты зразумелі, што мадэль развіцця Расеі, якая абапіраецца на атрыманне сучасных тэхналогій у абмен на сродкі ад продажу прыродных рэсурсаў, збанкрутавала. Расея не мадэрнізавалася, затое экстэнсіўны эканамічны рост ад продажу прыроднага газу і нафты ўмацаваў аўтакратыю. З іншага боку, Еўрапейскі звяз усё больш інтэгруецца і пачынае супрацьстаяць рабаўніцкай эксплуатацыі Крамля. Ініцыяванне антыманапольнага працэсу супраць «Газпрома» і аспрэчванне прававой асновы для будаўніцтва «Паўднёвай плыні» з'яўляюцца найбольш красамоўнымі прыкладамі. Працяг такой палітыкі ЕЗ змушае «Газпром» на канкурэнцыю ў іншых галінах, што азначае імклівае зніжэнне яго даходаў.

А прыбыткі «Газпрома» - гэта багацце Расеі. Таму Крэмль пачаў контрнаступленне. Ён павінен атрымаць перавагу, каб напалохаць і зламаць Еўрапейскі звяз. Гэтаму павінна служыць набліжэнне да ўсходніх межаў ЕЗ шляхам васалізацыі Украіны і размяшчэнне на яе тэрыторыі войскаў, як гэта было ў Беларусі. Такая мэта шырокай расейскай праграмы ўзбраення ў той час, як еўрапейскія краіны, за выключэннем Польшчы і Нарвегіі, абмяжоўваюць свой вайсковы патэнцыял. У Расеі не засталося інструментаў уплыву, акрамя пагроз і дэстабілізацыі сітуацыі ў суседніх краінах. Сёння для гэтага служыць расейская меншасць, заўтра для шантажу будзе дастаткова нібыта антырасейскіх настрояў.

Адзіная эканамічная прастора

Нядаўні энэргетычны саміт ЕЗ-ЗША з'яўляецца гістарычным, бо яго вынікі прывядуць да знаходжання адказаў на агрэсіўную палітыку Крамля. У доўгатэрміновай перспектыве ключом да супрацьстаяння палітыцы Пуціна з'яўляецца падвышэнне трансатлантычнай інтэграцыі, у кароткатэрміновай - забеспячэнне энэргетычнай бяспекі Еўропы. Адказы на абодва гэтыя пытанні забяспечваюць штогадовыя перамовы паводле дамовы аб трансатлантычным гандлёвым і інвестыцыйным партнёрстве (ТГІП). Яго эфектам будзе стварэнне не толькі бязмытнай прасторы, але перш за ўсё ўніфікацыя стандартаў якасці, бяспекі прадукцыі, паслуг і гэтак далей. Гэта прывядзе да стварэння адзінай эканамічнай прасторы, якая ахоплівае 50% сусветнага ВУП.

Працэс фармавання агульнага трансатлантычнага рынку будзе доўжыцца некалькі гадоў. Але нам патрэбныя самыя хуткія пастановы. Таму такой важнай праблемай з'яўляецца ўключэнне ў задачы ТГІП вызначэнне пытання энэргетычнага супрацоўніцтва. Гаворка ідзе аб прызнанні амерыканскім рэгулятарам міжнароднага гандлю палівам права на экспарт сланцавага газу. Гэта, вядома, патрабуе стварэння адпаведнай інфраструктуры ў партах ЗША, але ў выпадку паспяховых перамоў гэта магчыма бліжэйшымі гадамі.

Экспарт амерыканскага газу

Выхад ЗША на рынак у якасці пастаўшчыка газу азначае прынамсі дзве рэчы. Па-першае, павелічэнне паставак знізіць кошты на блакітнае паліва. Гэта не будзе падзеннем ў дачыненні да бягучага ўзроўню коштаў на ўнутраным рынку ЗША. Тым не менш, усялякае скарачэнне выдаткаў з'яўляецца карысным для еўрапейскай прамысловасці. У сваю чаргу, для Расеі гэта з'яўляецца неабходнасцю змяніць цяперашнюю палітыку апоры даходаў дзяржавы на «вуглевадародную іголку».

Па-другое, павелічэнне аб'ёмаў амерыканскага газу ў Еўропе наблізіць нас да мэты, якая была заснаваная на ідэі еўрапейскай энэргетычнай бяспекі - да стварэння па-сапраўднаму свабоднага рынку звадкаванага газу ў ЕЗ. Распрацоўка адэкватнай еўрапейскай інфраструктуры і, перш за ўсё, газпартоў, дазволіць дыверсіфікаваць пастаўкі газу і зрабіць яго кошт рынкавай. У сваю чаргу, для Расеі гэта азначае крах ўжо існай мадэлі «газаправоднай геапалітыкі».

Такім чынам, пачатак паставак газу з ЗША ў Еўропу і яе вызваленне ад «Газпрома» стане самым вялікім жахам для Пуціна.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках