29 красавiка 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Roshen цалкам аднавіла працу ў Расеі

Roshen цалкам аднавіла працу ў Расеі

Украінская карпарацыя Roshen, рахункі якой у Расейскай Федэрацыі арыштаваныя, аднавіла працу ў Ліпецкай вобласці.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.

"Карпарацыя Roshen інфармуе аб тым, што, пачынаючы з красавіка 2014 года, адноўленая работа на расейскіх прадпрыемствах кампаніі. На сённяшні дзень дзве пляцоўкі ў Ліпецку і Ліпецкай вобласці ажыццяўляюць вытворчасць кандытарскіх вырабаў у звычайным рэжыме", - сказана ў паведамленні.

Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што фабрыкі ў Ліпецку будуць працягваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з устаноўленым вытворчым планам на бягучы год.

Нагадаем, 19 сакавіка супрацоўнікі расейскай паліцыі заблакавалі і захапілі памяшканне Ліпецкай кандытарскай фабрыкі Roshen, у сувязі з чым вытворчасць была прыпыненая. Пасля гэтага 21 сакавіка Цвярскі раённы суд Масквы па ініцыятыве расейскага холдынгу Аб'яднаныя кандытары распачаў крымінальную справу супраць прадпрыемства Roshen у Расейскай Федэрацыі, наклаўшы арышт на 2,8 млрд.руб., якія знаходзіліся на рахунках кампаніі ў РФ, дзе ёй належыць тры вытворчых пляцоўкі. Прадукцыя з украінскіх фабрык Roshen не экспартуецца ў Расею са жніўня 2013 года ў сувязі з забаронай Расспажыўнагляда.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках