29 красавiка 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МАЗ перакуліўся на міжнародным ралі (Відэа)

10

Завяршылася чарговае ралі «Золата кагана» ў якім узяла ўдзел беларуская каманда «МАЗ-СПОРТаўта».

Па выніках фінішу, лепшы час сярод беларускіх МАЗаў паказаў экіпаж Аляксандра Васілеўскага, які заняў чацвёртае месца па выніках гонкі. На пятым месцы экіпаж Сяргея Вязовіча. Яшчэ адзін экіпаж беларускіх «ралістаў», які дэбютаваў на «Кагане» экіпаж Уладзіміра Васілеўскага заняў сёмае месца, пішуць «Спортивные новости».

Таксама ў інтэрнэце з'явілася відэа, як на адным з этапаў экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча, перакуліўся ў 3-х кіламетрах ад старту. На шчасце экіпаж застаўся цэлым.

Пераможцам у ралі-рэйдзе «Золата Кагана» стаў экіпаж «КАМАЗ-майстар» пад кіраўніцтвам Айрат Мардзеева.

Нагадаем, «Золата Кагана» з'яўляецца падрыхтоўкай да ралі «Шаўковы шлях», які стартуе 4 ліпеня на Краснай плошчы ў Маскве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках